Літаратурна-інтэрактыўная гульня “Песняры зямлі Беларусі”
19.11.2022Гэты год у нашай рэспубліцы праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Далучыцца да яркай і самабытнай спадчыны знакамітых творцаў змаглі ліцэісты-філолагі ў час літаратурнай інтэрактыўнай гульні “Песняры беларускай зямлі”. Цікавыя факты з жыцця нашых класікаў, старонкі іх творчасці – асноўныя тэмы гэтай сустрэчы. Сёння нам добра вядома, аматарам якога танца быў Янка Купала, якую калекцыю ён збіраў усё жыццё і чым любіў частаваць сваіх маленькіх чытачоў Якуб Колас! Мы змаглі не толькі адчуць асалоду ад вечнага слова славутых песняроў, але і яшчэ раз пераканацца ў вялікай творчай сіле, незвычайнай прыгажосці нашай роднай мовы!